Пры ДТЗ у Глыбокім аўто вынесла на тратуар — загінуў пешаход

Пры ДТЗ у Глыбокім аўто вынесла на тратуар — загінуў пешаход

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па ДТЗ у Глыбокім, дзе ў выніку аварыі загінуў мужчына, паведамляе прэс-служба ведамства

Аўтааварыя здарылася каля 10-й гадзіны 5 снежня. "БМВ 730", якім кіраваў 29-гадовы жыхар Глыбокага, ехаў па вуліцы Маскоўскай па сваёй паласе руху. Там ён сутыкнуўся з "Фіятам", які ехаў насустра яму. За рулём "Фіята" быў 34-гадовы мужчына. Паводле папярэдняй інфармацыі, "Фіят" рабіў паварот налева і не прапусціў "БМВ".

Пасля сутыкненні ад бакавога заносу "БМВ" выехаў на тратуар, дзе збіў пенсіянера. 73-гадовага мужчыну з атрыманымі траўмамі даставілі ў лякарню, дзе ён  і памёр у рэанімацыйным аддзяленні.

Следчыя праводзяць агляд месца здарэння, высвятляюць і дапытваюць сведак.

Следчы камітэт пачаў справу за парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, якая кіруе транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека.

Відавочцаў аварыі, якія маюць звесткі або відэазапіс ДТЗ, просяць паведаміць па тэлефоне (033) 399 80 26.

Пры ДТЗ у Глыбокім аўто вынесла на тратуар — загінуў пешаход

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі