Пры будаўніцтве элітных дамоў у Брэсце знайшлі пахаванне вязняў гета

Пры будаўніцтве элітных дамоў у Брэсце знайшлі пахаванне вязняў гета

Масавае пахаванне часоў Другой сусветнай вайны знайшлі ў цэнтры Брэста падчас будаўніцтва элітных шматпавярховікаў. Гісторыкі высветлілі, што гэта пахаваннне вязняў габрэйскага гета. Праўда, нідзе ў архівах гэтае месца расстрэлаў не згадваецца, паведамляе тэлеканал АНТ.

На глыбіні больш за метр знайшлі не толькі парэшткі людзей, але і асабістыя рэчы, фрагменты адзення. 

Брэсцкае гета існавала з 1941-га па 1942 год. Тут загінулі 16 тысяч мірных жыхароў — пераважна габрэйскія сем'і, звезеныя з ускраін.

Колькі ахвяраў знаходзяцца на месцы новага жылога квартала, сказаць складана. Будаўнічыя работы на пляцоўцы цяпер цалкам спыненыя. 

Дырэктар ТАА "Прыбужскі квартал" Уладзімір Біруля запэўнівае, што спецыялізаванаму атраду аказваецца ўся неабходная дапамога: "У аператыўнае распараджэнне прадастаўлена тэхніка і падсобныя рабочыя. Кампанія прымае ўсе меры для вырашэння дадзенай сітуацыі".

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" 6.02:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі