Пры аварыі ў Гродне перакулілася маршрутка з пасажырамі

Пры аварыі ў Гродне перакулілася маршрутка з пасажырамі

Маршрутка з пасажырамі трапіла ў ДТЗ у Гродне зранку 11 снежня, паведамляе gaigrodno.by.

Інцыдэнт адбыўся каля паловы восьмай раніцы. На скрыжаванні вуліц Гродзенскай і Вялікай Альшанкі "Форд" сутыкнуўся з маршрутнай таксоўкай "Мерседэс", якая заканчвала паварот налева. Ад удару, які прыпаў у заднюю правую частку, маршрутка перакулілася.

У маршрутцы былі чатыры пасажыры, ніхто з іх сур'ёзных траўмаў не атрымаў. Пасля аварыі ў лякарню даставілі маленькую дзяўчынку, якая ехала ў "Фордзе". Яе перавозілі ў дзіцячым аўтакрэсле.

ДАІ праводзіць праверку, якая высветліць, хто з кіроўцаў на які сігнал рухаўся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі