Пружанскі малочны камбінат купілі расіяне

З прылаўкаў у Брэсце знікла малако Пружанскага малочнага камбіната. Ужо некалькі тыдняў яго не завозяць у крамы, паведамляе "Беларускі партызан" са спасылкай на "Брестский курьер". Пастаўкі малака спыненыя з-за рэарганізацыі прадпрыемства.  Пружанскі малочны камбінат стварае з расійскім бокам сумеснае прадпрыемства. З гэтай прычыны з канца верасня спынена вытворчасць натуральнамалочнай прадукцыі, а на рынкі Брэстчыны пастаўляюцца толькі масла і сыры.
 
Хто менавіта з расіян купіў малочны завод у Пружанах, не паведамляецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі