Прэзідыюм палітрады АДС запатрабаваў адстаўкі кіраўніцтва КДБ

Адстаўкі кіраўніцтва Камітэта дзяржбяспекі запатрабаваў прэзідыюм палітрады Аб'яднаных дэмакратычных сілаў.  У распаўсюджанай 11 ліпня заяве адзначаецца, што КДБ "замест
забеспячэння бяспекі грамадзян займаецца арганізацыяй палітычнага
цкавання".

Таксама ў заяве змешчанае патрабаванне спыніць ціск на дэмакратычных актывістаў.

БелаПАН