Прэзідэнты Расіі, Беларусі і Казахстана абмяркоўваюць Мытны саюз

Расійская дэлегацыя напярэдадні саміту ЕўрАзЭС у Мінску зрабіла шэраг змен у парадак дня сустрэчы. Пра гэта, па інфармацыі "Інтэрфакса", заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адкрываючы перамовы прэзідэнтаў Расіі, Беларусі і Казахстана ў вузкім складзе. Ён растлумачыў, што менавіта з ініцыятывы расійскага боку лідэры Расіі, Беларусі і Казахстана, якія ўваходзяць у Мытны саюз, спачатку сустракаюцца ўтраіх. Па словах беларускага прэзідэнта, расійская дэлегацыя прапанавала, каб "сустрэліся ўтрох і абгаварылі ўсё, што датычыць Мытнага саюза, а затым ужо ў вузкім складзе з нашымі калегамі правялі сустрэчу ў рамках ЕўрАзЭС".

Сустрэча прэзідэнтаў Расіі, Беларусі і Казахстана працягнулася без удзелу прэсы. На разгляд, як паведаміў выканаўчы сакратар Мытнага саюза Сяргей Глазьеў, вынесеныя 11 пытанняў, папярэдне ўзгодненыя Камісіяй Мытнага саюза.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі