Вы тут

Прэзідэнт Туркменістана адкрыў помнік з 6-метровым залатым сабакам

Гіганцкі залаты сабака / hronikatm.com

Прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў адкрыў у Ашхабадзе помнік з 6-метровым залатым сабакам. Скульптура ўсталявана на 9-метровым пастаменце. Як паведамляе hronikatm.com, 15-метровы манумент мае назву "Туркменскі алабай".

Такім чынам выказваецца "павага да бяспрыкладнай адвагі і вялікага добрага сэрца гэтых выдатных жывёл, падкрэсліваецца іх роля ў гістарычным лёсе нацыі і тое месца, якое яны займаюць у жыцці народа", дадае tdh.gov.tm. Ініцыятыва ўсталявання помніка гіганцкаму сабаку належыць Бердымухамедаву. У 2015-м быў ўсталяваны 21-метровы конны манумент, пакрыты золатам.

Гурбангулы Бердымухамедаў з'яўляецца прэзідэнтам Туркменістана з лютага 2007 года. Лічыцца, што на постсавецкай прасторы ў гэтай краіне найбольш палітвязняў. Праўда, апошнім часам канкурэнцыю стала складаць Беларусь, у якой палітзняволеных становіцца ўсё больш і больш.

Гурбангулы Бердымухамедаў / hronikatm.com
Той самы сабака / hronikatm.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.