Прэзідэнт Азербайджана і беларускія сістэмы залпавага агню "Паланэз" (фотафакт)

Беларусь паставіла ў Азербайджан найноўшую зброю — беларускія сістэмы залпавага агню "Паланэз". Як інфармуе сайт armiya.az, яны ўжо паступілі на ўзбраенне азербайджанскіх Узброеных Сіл. Наколькі гэта важна для Баку, сведчыць фота, на якім бачым каля "Паланэзаў" прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева

Пра тое, што блізкі да падпісання кантракт на пастаўку ў Азербайджан беларускіх сістэм залпавага агню "Паланэз", у красавіку напісала расійскае выданне "Коммерсант". Адзначалася, што здзелку можна разглядаць як адказ уладаў Азербайджана на пастаўкі Расіяй у Арменію аператыўна-тактычных сістэм "Іскандэр". Адносіны паміж Азербайджанам і Арменіяй застаюцца напружанымі з-за пытання Нагорнага Карабаху. 16 траўня пытанне паставак у Азербайджан "Паланэзаў" падымаў новы армянскі прэм'ер-міністр Нікол Пашынян падчас сустрэчы ў Сочы з Аляксандрам Лукашэнкам. Пашынян тады сказаў, што рэакцыя беларускага кіраўніка на яго словы "была нармальнай".

Ракеты “Паланэза” здольныя нанесці ўдар на адлегласці 200 кіламетраў, а пасля мадэрнізацыі — 300 км.