Прэзентацыя на Еўрарадыё: ЕР “Сьпёка” гурта Pomidor/Off (аўдыё)

Гурт Pomidor/Off прэзентуе міні-альбом “Сьпёка”, які выходзіць адразу ў двух выданнях: “блакітным” рокавым ды “залатым” рэгійным.

“Выданні адрозніваюцца парадкам трэкаў, іх даўжынёй і “міксамі”: дзесьці прысутнічаюць тыя ці іншыя інструменты, дзесьці не, там бэкі ёсць, а там няма, — распавядае лідар гурта Аляксандр Памідораў. — Але я не буду падрабязна распавядаць, бо гэта зроблена для спадароў меламанаў, яны знойдуць там шмат чаго цікавага для сябе”.

Вокладкі варыянтаў рэліза таксама адрозніваецца. Па словах Аляксандра, яны з’яўляюцца данінай павагі вірусу фатаграфавання ежы для "Інстаграма". Жалацінавых мішак, якія ўпрыгожваюць ЕР, музыка фоткаў на ўласны тэлефон, каб максімальна прытрымлівацца тэмы. Але агульны дызайн належыць Аляксею Пацёмкіну.

Усе песні ЕРСьпёка” ужо можна было пачуць на канцэртах Pomidor/Off. А трэк “Стан” — увогуле перавыданне песні “П.Г.П.”, якая выйшла на альбоме “Патас/Попс/Прапаганда” ў 2011-м годзе.

“Гэта была адна з першых песень запісаных і напісаных для “Патаса”, а было гэта годзе ў 2005-м, — тлумачыць Памідораў. — Але ўжо перад першым канцэртам, дзе гучала гэтая песня, мы яе змянілі і 6-7 гадоў выконваем ужо ў такім выглядзе. То бок, на ЕР запісана яе актуальная версія, а на “Патасе” выйшла старая”.

Ці стане ЕР “Сьпёка” часткай новага паўнафарматнага альбома гурта, пакуль да канца не вырашана. Маўляў, гэтае пытанне ўздымаецца кожную рэпетыцыю і выклікае нямала спрэчак. Тым часам матэрыялу для пласцінкі хапае, але абвяшчаць канкрэтныя даты лідар Pomidor/Off баіцца. “Да таго ж шмат часу займае яшчэ адзін абсалютна новы праект, пра які стане вядома бліжэй да восені”, — інтрыгуе Саша.

На Еўрарадыё Pomidor/Off прэзентуюць рокавую версію “Сьпёкі”, Gold-edition таксама з’явіцца ў вольным доступе, але на іншых інтэрнэт-парталах.

Blue edition ЕР “Сьпёка”:

  • Трэк-ліст:
  • Сьпёка (rock edit)
  • Стан
  • Летняя
  • Сьпёка (original edit)
  •  
  • Удзел у запісе:
  • Сяргей Канановіч (бас, гітара, музыка)
  • Аляксандр Памідораў (гітара, вакал, музыка)
  • Зміцер Харытановіч (бубны, перкусія, музыка)
  • Вераніка Круглова (вакал)
  • Святлана Круглова (вакал)
  • Валерыя Валадзько (вакал)
  •  
  • Запіс, звядзенне, майстарынг:
  • Ігар "Гарык" Плевін (Студыя Osmos)
  •  
  • Дызайн вокладкі:
  • Аляксей Пацёмкін (AlexArtPhoto, USA)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі