Аляксандр Памідораў перанёс візіт у ДФР, каб адсвяткаваць Дзень святога Патрыка

Аляксандр Памідораў перанёс візіт у ДФР, каб адсвяткаваць Дзень святога Патрыка

Музыка Аляксандр Памідораў дмовіўся са следчымі Дэпартамента фінансавых расследаванняў пра перанос допыту... Бо планаваў адзначаць Дзень святога Патрыка. 

Памідорава выклікалі на допыт на раніцу 18 сакавіка.

"Вас выклікаюць на допыт на наступны дзень пасля свята, якое вы мяркуеце адзначаць? Не бяды, можна патлумачыць, што на раніцу пасля прыйсці фізічна будзе немагчыма ды папрасіць правесці допыт на дзень раней. Гэта рэальны выпадак", — піша музычны прадзюсар і журналіст Сяргей Будкін.

Як распавядала Еўрарадыё, 9 сакавіка Памідорава выклікалі на допыт. Верагодна, гэты выклік звязаны са "справай BY_help": фінансавай дапамогай беларусам, пацярпелым ад арыштаў і штрафаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі