Вы тут

Музыка Аляксандр Памідораў звольніўся з "Радыё Рокс"

Аляксандр Памідораў / Еўрарадыё

Музыка і дыджэй Аляксандр Памідораў звольніўся з радыёстанцыі "Радыё Рокс". Звальненне адбылося па пагадненні бакоў. 

У Фэйсбуку Памідораў напісаў, што прычыны звальнення былі "як відавочныя, так і разрослы на фоне агульных і эпідэміялагічных працэсаў у краіне і грамадстве канфлікт у калектыве. Дзе ў мяне, само сабой, апынулася адна з цэнтральных роляў".

У каментары ТГ-каналу by_culture музыка патлумачыў, што пасля папярэдняга арышту атрымаў папярэджанне: пры паўторным затрыманні з ім развітаюцца. У верасні Памідораў быў затрыманы падчас дваровага канцэрту і асуджаны на восем сутак.

"Ёсць дысананс у тым, каб весці забаўляльныя праграмы ў той час, калі ў тваім двары невядомыя спрабуюць схапіць тваю дачку. Калі ў тваім горадзе на тваіх вуліцах невядомыя людзі без твараў са зброяй хапаюць мірных грамадзян, суседзяў, збіваюць і катуюць, беспадстаўна кідаюць у турмы. Калі ты сам схадзіў у турму і калі там знаходзяцца твае калегі і сябры", — кажа Памідораў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.