Прэзентацыя на Еўрарадыё: ЕР “Байконур” ад “RetroElektro” (спампаваць)

“Калі мы сыходзілі са сцэны, мы казалі, што сыходзім у адпачынак . Вось адпачынак і скончыўся. За гэты час кожны з нас паасобку нешта перажыў. Мы перафармаваліся і звонку, і ўнутры. Зараз зноў гатовыя працаваць! Гэта невыпадковае ўз’яднанне”.

Да свайго вяртання на сцэну музыкі падрыхтавалі максі-сінгл, які складаецца з 2-х песень.

Міньён атрымаў назву “Байконур”: у яго ўвайшла песня “Послушайте” ды аднайменная кампазіцыя “Байконур”. Як і ў дэбютным альбоме каманды, кожны трэк распавядае сваю гісторыю.

“У сінгле мы захавалі агульны настрой і характэрны стыль “RetroElektro”. Але там больш няма лялек, “балаганчыка” і “Буйства красок” , усяго таго, што было на першым альбоме. Гэта сюжэтныя песні без прыпеваў, якія мы падвялі пад адзін стыль. Атрымалася нешта блізкае да пост-року. Пакрысе мы ўводзім іншую канцэпцыю. Яна яшчэ не да канца аформленая і не зусім можа быць прадстаўленая”.

“Як і ў першым альбоме, мы абсалютна шчырыя ў тым, што робім. Па гэтых дзвюх песнях бачна, што наша музыка стала значна больш празрыстай, яна значна меньш загружаная лішнімі дэталямі. Усё стала больш яўна. І самае галоўнае – так атрымалася само сабой” – дадае другі вакаліст праекта Антон Прахожы.

Праз месяц гурт прадставіць яшчэ адзін максі-сінгл і аб’явіць дату канцэрта, падчас якога "RetroElektro" сыграюць новую праграму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі