Вы тут

Прэс-служба метро патлумачыла, чаму ў нядзелю вымкнула святло ў адным з цягнікоў

Метро / Еўрарадыё

Прэс-служба мінскага метрапалітэна патлумачыла здарэнне, якое адбылося 26 чэрвеня на станцыі метро "Пушкінская".

"У новым саставе адбыўся збой праграмнага забеспячэння і выключылася асвятленне ў вагонах. На працягу трох хвілін адбываўся перазапуск сістэмы, і асвятленне было адноўлена. Мінскі метрапалітэн прыносіць прабачэнні пасажырам за часовыя нязручнасці", — гаворыцца ў паведамленні.

Напярэдадні ў сацсетках з'явіліся паведамленні пра інцыдэнт у метро. У цягніку, які прыйшоў на станцыю "Пушкінскую" выключылася святло і не адчыняліся дзверы. Пасажыры не маглі выйсці з вагонаў. Гэта працягвалася некалькі хвілінаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.