Вы тут

Прэс-служба Ціханоўскай адказала на ўнясенне яе мужа ў базу "Міратворца"

Сяргей Ціханоўскі на пікеце ў Мінску / Еўрарадыё

Прэс-служба кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай адказала на ўнясенне яе мужа ва ўкраінскую базу "Міратворац". 

Як паведамлялася раней, блогер Сяргей Ціханоўскі трапіў у базу ўкраінскага сайта "Міратворац" пасля таго, як стала вядома, што ўлетку 2017 года ён наведваў Крым праз Расію.

Прэс-служба кандыдаткі ў прэзідэнты прапануе меркаваць пра палітычныя погляды Ціханоўскага па відэа, знятым у траўні 2020 года, пішуць "Моцныя навіны". 

Адказваючы на пытанне журналіста пра пагрозу для Беларусі з боку Расіі, блогер гаворыць, што прарасійскі кандыдат на выбарах — Лукашэнка.

"Гэты кандыдат ужо 26 гадоў тут ёсць, гэта кандыдат, які 30 дарожных мапаў падпісвае. Ён ўжо ёсць, і яны ў ім ўпэўненыя, на самай справе", — гаворыць Ціханоўскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.