Прэс-сакратар Крамля: Супраць Дзеда Мароза нельга ўвесці санкцыі

Прэс-сакратар Крамля: Супраць Дзеда Мароза нельга ўвесці санкцыі

Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў накіраваў журналісту “Комсомольской правды” Дзмітрыю Смірнову, які ўваходзіць у “крамлёўскі пул”, крэатыўную навагоднюю паштоўку.

У віншаванні гаворыцца пра тое, што супраць Дзеда Мароза нельга ўвесці санкцыі, а шампанскае не таннее, як нафта.

Пры гэтым Пяскоў пажадаў, каб “гэтыя казачныя рэаліі” працягнуліся 365 дзён — з улікам таго, што 2016 год будзе высакосным, казка павінна скончыцца 30 снежня, піша meduza.io

Даслоўна віншаванне гучыць так: “Супраць Дзеда Мароза нельга ўвесці санкцыі. Новаму году не патрэбныя візы. Для свята пад ёлкай кааліцыя фармуецца сама сабой. Шампанскае не таннее, як нафта. Працягнем гэтыя казачныя рэаліі на ўсе 365 дзён! З новым годам!”.

Фота: Твітэр

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі