Прэмію еўрапейскага MTV уручаць у Берліне

Цырымонія ўручэння прэміі MTV Europe Music Awards у 2009 годзе адбудзецца ў Берліне, паведамляе AFP. Мерапрыемства стане часткай імпрэзы 20-годдзя з дня падзення Берлінскай сцяны.

Уручэнне ўзнагарод еўрапейскага MTV пройдзе 5 лістапада каля Брадэнбургскіх варот.

Нагадаю, першая цырымонія MTV Europe Music Awards адгрымела ў Берліне ў 1994 годзе. Падзенне Берлінскай сцяны, якая прадстаўляла сабою т.з. "жалезную заслону", адбылося 9 лістапада 1989 года, а годам пазней ўз'ядналіся Ўсходняя і Заходняя Германія.

Фота: www.bestberlintour.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі