Прэм'ер Нідэрландаў у Гаазе згадаў Лукашэнку: Панікуе ў сваім бункеры

Прэм'ер Нідэрландаў у Гаазе згадаў Лукашэнку: Панікуе ў сваім бункеры

28 траўня ў Гаазе адбылася сустрэча Святланы Ціханоўскай і прэм'ер-міністра Нідэрландаў Марка Рутэ. Беларускі палітык знаходзіцца ў гэтай краіне з аднадзённым візітам. Ціханоўская таксама сустрэлася з міністрам замежных спраў Нідэрландаў Сігрыд Кааг. Адбылася іх сумесная прэс-канферэнцыя.

"Рэжым [Аляксандра Лукашэнкі] панікуе, гэта факт, цытуе словы Марка Рутэ прэс-служба Святланы Ціханоўскай. — Тое, што ён зрабіў з самалётам, з'яўляецца беспрэцэдэнтным учынкам. І гэта доказ таго, што яны панікуюць у сваім бункеры".

Прэм'ер Нідэрландаў падкрэсліў, што на афіцыйны Мінск будзе працягвацца ціск. "Будзем з усіх сіл біць па іх балючых месцах: па іх статусе, па іх становішчы, па іх кішэнях, па ўсім", — сказаў Рутэ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі