Прэм'ер-міністр Румас: Рэвалюцыйных разваротаў чакаць не варта

Прэм'ер-міністр Румас: Рэвалюцыйных разваротаў чакаць не варта

У панядзелак, 20 жніўня, супрацоўнікам Апарату Саўміна прадставілі новы склад ураду. Зрабіла гэта кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава. Перад прысутнымі выступіў новы прэм'ер-міністр Сяргей Румас. Як інфармуе БЕЛТА, ён падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за аказаны давер ды адзначыў, што пачынаецца "самы адказны этап" у яго жыцці.

"Не варта чакаць нейкай рэвізіі... прынятых рашэнняў [урадам Андрэя Кабякова] альбо рэвалюцыйных разваротаў", — заявіў Румас. Паводле яго слоў, шмат увагі будзе надавацца росту дабрабыту беларусаў.

Сяргею Румасу 48 гадоў. Ён — кандыдат эканамічных навук. Працаваў у Нацбанку, у Беларусбанку, быў старшынёй праўлення Белаграпрамбанка. У 2010-2012 гадах быў віцэ-прэм'ерам. З ліпеня 2012-га ачольваў Банк развіцця. Ужо сем гадоў Сяргей Румас з'яўляецца кіраўніком Беларускай федэрацыі футбола. Прэм'ер-міністрам прызначаны 18 жніўня 2018 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі