Вы тут

Прэм’ер-міністр Літвы заявіла, што беларускія дыпламаты працавалі на спецслужбы

Інгрыда Шыманіце / Delfi

Прэм’ер-міністр Літвы Інгрыда Шыманіце заявіла, што беларускія дыпламаты працавалі на спецслужбы. Раней Вільня сіметрычна адказала Мінску: дазволіла застацца ў беларускім пасольстве аднаму консульскаму работніку і тром тэхнічным. "Літва мела звесткі пра колькасць дыпламатаў, якія займаліся такой [разведвальнай] дзейнасцю, — гаварыла прэм'ер у эфіры радыё LRT. — Мы таксама ведалі пра дыпламатаў, якія былі супрацоўнікамі структур бяспекі Беларусі".

Як вядома, спачатку ў МЗС Беларусі заявілі, што ў дыппрадстаўніцтве Літвы мусіць застацца адзін супрацоўнік консульскай службы і тры чалавекі з адміністрацыйна-тэхнічнага персаналу. І зменаў не будзе на перыяд да адмены "недружалюбных ініцыятыў, якія распальваюць канфрантацыю ў адносінах з Беларуссю". Сярод іншага маецца на ўвазе атрыманне афіцыйнага дыпламатычнага статуса Офісам Святланы Ціханоўскай у Літве.

Улады Літвы адказалі высылкай беларускіх дыпламатаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.