Прэм'ер-міністр Ізраіля: Пуцін папрасіў прабачэння за словы Лаўрова

Прэм'ер-міністр Ізраіля: Пуцін папрасіў прабачэння за словы Лаўрова

Уладзімір Пуцін папрасіў прабачэння ў прэм'ер-міністра Ізраіля Нафталі Бенета за словы Сяргея Лаўрова пра габрэяў і антысемітызм. Пра гэта паведамляе канцылярыя Бенета. На сайце Крамля ў паведамленні пра размову Пуціна з Бенетам гэты момант не згадваецца.

1 траўня міністр замежных спраў Расіі Лаўроў параўнаў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага з Гітлерам. Ён заявіў, быццам у Гітлера была габрэйская кроў, а самыя заўзятыя антысеміты паходзяць з габрэяў. Гэтыя словы выклікалі вялікі скандал у Ізраілі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі