Праз пажар кабеля ў Мінску спыніўся рух тралейбусаў на праспекце Дзяржынскага

Праз пажар кабеля ў Мінску спыніўся рух тралейбусаў на праспекце Дзяржынскага

14 чэрвеня каля 15.30 мінскія пажарнікі выехалі на месца пажару па вуліцы Уманскай. Як распавёў парталу tut.by намеснік начальніка Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі, там загарэўся кабель.

Пасля гэтага на праспекце Дзяржынскага спыніўся рух тралейбусаў. Жыхары навакольных дамоў паведамілі пра адключэнне электрычнасці. Па словах Дэмбоўскага, акрамя ратавальнікаў на месца здарэння выехалі таксама супрацоўнікі Мінскіх кабельных сетак.

Рух тралейбусаў на праспекце Дзяржынскага аднавілі, хаця ён і ўскладнены.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі