Прайшло першае пасяджэнне ЦВК пры ўдзеле прадстаўнікоў палітычных партый

22 жнiўня ўпершыню ў ходзе цяперашняй выбарчай кампанii прайшло пасяджэнне Цэнтральнай выбарчай камiсii Беларусi пры ўдзеле прадстаўнікоў палітычных партыяў, накіраваных у склад ЦВК у якасці яе членаў з правам дарадчага голасу. На думку Лiдзii Ярмошынай, "гэта вельмi важны палiтычны статус". Прадстаўнікі ж дэмакратычнай апазіцыі лічацб гэты статус намінальным, які ніякім чынам не дазваляе паўплываць на выбарчы працэс.

Нагадаю, што згодна з дэкрэтам № 13 прадстаўнікі палітычных партыяў, накіраванаыя ў склад ЦВК, маюць права выступаць на пасяджэннях, уносiць у парадак дня i задаваць удзельнiкам пытаннi, удзельнiчаць у дыскусiях. Яны не маюць права галасаваць на пасяджэннях ЦВК, рабiць ад iмя Цэнтральнай камiсii паведамленнi i праводзiць праверкi.

У лiку партый, прадстаўнікі якіх вылучаныя ў склад ЦВК — Лiберальна-дэмакратычная, Кампартыя Беларусi, Аграрная, Партыя камунiстаў Беларуская, БНФ, Аб’яднаная грамадзянская партыя, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Рэспублiканская партыя працы i справядлiвасцi.

Па матэрыялах газеты “Звязда

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі