6 снежня прайшло лёсаванне матчаў 1/4 фіналу футбольнага Кубка Беларусі. Па яго выніках утварыліся наступныя пары:
"Тарпеда-БелАЗ" — "Шахцёр",
"Белшына" — БАТЭ,
"Славія" — "Слуцк",
"Віцебск" — "Нёман".
Гульні прызначаны на сакавік 2023-га. Першыя матчы пройдуць на палях каманд, пазначаных першымі.
Дзейны ўладальнік Кубка Беларусі "Гомель" ужо выбыў з турніру.