Прайшло лёсаванне матчаў 1/4 фіналу футбольнага Кубка Беларусі
![Прайшло лёсаванне матчаў 1/4 фіналу футбольнага Кубка Беларусі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/6116238f1881e574441507.jpg.webp?itok=KzJ1Ifgv)
13 жніўня прайшло лёсаванне матчаў 1/4 фіналу футбольнага Кубка Беларусі. БАТЭ згуляе з "Тарпеда-БелАЗ", мінскае "Дынама" — з "Гомелем", гродзенскі "Нёман" — з магілёўскім "Дняпром" (адзіная каманда першай лігі, якая прабілася ў чвэрцьфінал), "Віцебск" — з брэсцкім "Дынама".
Матчы адбудуцца вясной наступнага года. Каманды згуляюць двойчы (дома і на выездзе).
Дзейным уладальнікам Кубка Беларусі з'яўляецца БАТЭ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.