Прайшлі матчы 1/8 фінала Кубка Беларусі па футболе

У сераду адбыліся некалькі матчаў 1/8 фінала Кубка Беларусі па футболе. "Нафтан" выйграў у Мазыры ў "Славіі" — 3:1 (у першым матчы навапалачане таксама святкавалі перамогу — 4:0) і выйшаў у чвэрцьфінал. Раней у 1/4 фінала выйшла мінскае "Дынама". Іншыя каманды правялі толькі першыя матчы. Салігорскі "Шахцёр" перамог у Бабруйску "Белшыну" (менавіта яна вярнулася сёлета ў вышэйшую лігу) — 1:0, а гродзенскі "Нёман" выйграў у Мікашэвічах у "Граніта" — 1:0. Жодзінскае "Тарпеда" разграміла дома нясвіжскі "Верас" з лікам 5:0. ФК "Гомель" і гомельскі ДСК згулялі ўнічыю 1:1.

Матчы ў адказ пройдуць 15 лістапада. У гэты ж дзень згуляюць МТЗ-РІПА і "Полацк". 22 лістапада адбудзецца матч БАТЭ — "Мінск", паведамляе сайт football.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі