Праймерыз апазіцыі: чаму стаць "адзінай" складаней, чым "адзіным"?

Праймерыз апазіцыі: чаму стаць "адзінай" складаней, чым "адзіным"?

Шэсць чалавек падалі дакументы для ўдзелу ў праймерыз на адзінага кандыдата ад дэмакратычных сіл у прэзідэнцкіх выбарах 2020 года. З іх двое — самавылучэнцы. Тыя, хто быў вымушаны сабіраць і подпісы за сваё вылучэнне, і грошы для ўнёскаў у агульную касу. За іншых чатырох усё неабходнае зрабілі іх партыйныя структуры.


Ці выпадкова так склалася, што абодва палітыкі-самавылучэнцы на адзінага — жанчыны? Якія перашкоды, апроч збору подпісаў і грошай, паўстаюць на іх шляху да статусу адзінага? Саперніцы ці партнёры — кім будуць жанчыны-палітыкі падчас кампаніі па выбарах адзінага кандыдата?


На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць экс-дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая і сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Вольга Кавалькова.

Трансляцыю са студыі можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі"

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі