Праводзіцца акцыя дзіцячых малюнкаў для беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне
![Малюнак для беларускага добраахвотніка](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-12/malunak.jpg.webp?itok=j7BDP8iC)
Малюнак для беларускага добраахвотніка / t.me/ruchbelnac/
Праводзіцца калядная акцыя дзіцячых малюнкаў для беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне. Яна мае назву "Малюнак для героя". Акцыю праводзіць арганізацыя "РУХ" разам з Палком Каліноўскага.
Малюнкі павінны быць прысвечаныя беларускім ваярам ці беларускай тэматыцы. Арганізатары падкрэсліваюць, што іх памер і спосаб малявання не абмежаваны. У акцыі могуць паўдзельнічаць дзеці з любых гарадоў і краін.
Малюнкі прымаюцца да 25 снежня. Пасля яны будуць перададзены ва Украіну беларускім добраахвотнікам Палка Каліноўскага.
Поштай малюнкі можна даслаць на адрас "Беларускага моладзевага хабу" (Białoruski Młodzieżowy Hub, Warszawa, 02-602, ul. Dożynkowa 6a). Пра іншыя варыянты дасылкі арганізатары паведамляюць у сваім тг-канале.
![Праводзіцца акцыя дзіцячых малюнкаў для беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/44_50.jpg.webp?itok=61LhKKab)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.