Праверку па смерці Алега Бябеніна працягнулі яшчэ на месяц

Пракуратура Мінскай вобласці яшчэ на месяц, да 3 снежня, працягнула тэрмін правядзення праверкі па факце смерці журналіста Алега Бябеніна.
Як паведаміла агенцтву БелаПАН старшы памочнік пракурора Мінскай вобласці Таццяна Калініна, усе экспертызы скончаныя, але працягваюцца іншыя праверачныя мерапрыемствы.

Нагадаем, цела журналіста "Хартыі'97" Алега Бябеніна знайшлі 3 верасня на яго лецішчы ў пад Мінскам. Пракуратура правярае версію пра забойства і інсцэніроўку самагубства журналіста.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі