Праваслаўныя вернікі адзначаюць Даравальную нядзелю

Сёння праваслаўныя вернікі ў Беларусі адзначаюць Даравальную нядзелю. У гэты дзень прынята прасіць прабачэння адзін у аднаго і ўзаемна прабачаць.

Таксама ў Даравальную нядзелю прынята хадзіць на магілы памерлых сваякоў і блізкіх людзей, каб у думках пакаяцца за калісьці нанесеныя ім крыўды.

Даравальная нядзеля — апошні дзень , калі можна ўжываць скаромную ежу, але без мяса. З панядзелка, 23 лютага, у праваслаўных пачынаецца Вялікі пост.

Фота — stihi.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі