Праваслаўныя ў Беларусі сустракаюць Нараджэнне Хрыстова

Праваслаўныя ў Беларусі сустракаюць Нараджэнне Хрыстова

Сёння ўночы ва ўсіх праваслаўных храмах Беларусі адбудуцца святочныя набажэнствы — праваслаўныя вернікі будуць святкаваць Нараджэнне Хрыстова.

У сваім сёлетнім пасланні на Раство мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, патрыяршы экзарх усяе Беларусі, зазначыў: "Неабходна разумець, што там, дзе няма любові, узаемнай падтрымкі і адказнасці, гатоўнасці ўсё жыццё прынесці ў дар тым, каго любіш, там няма ні шчасця, ні радасці, ні паўнаты быцця".

Мітрапаліт Павел, як перадае БелаПАН, пажадаў хрысціянам "нявычэрпнай дабрадайнай дапамогі Божай у працы на славу Беларускай праваслаўнай царквы, на славу Айчыны нашай — блаславёнай Белай Русі, на радасць усім нашым блізкім".

Фота: colady.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі