Вы тут

Праваслаўныя хрысціяне адзначаюць Вялікдзень

Асвячэнне дароў у Мінску 1 траўня 2021 года / TUT.by

Праваслаўныя хрысціяне ў нядзелю 2 траўня адзначаюць сваё галоўнае рэлігійны свята — Уваскрэсенне Хрыстова ці Вялікдзень. У гэты дзень узгадваюць уваскрэсенне з мёртвых Ісуса Хрыста, які быў распяты на крыжы за грахі ўсяго чалавецтва і уваскрос на трэці дзень.

У суботу ў праваслаўных храмах асвячаліся дары — фарбаваныя яйкі і булкі. А напярэдадні Вялікадня ў Мінск спецыяльным рэйсам з Іерусаліма даставілі Жыватворны агонь, які сышоў у Вялікую суботу ў Храме Гроба Гасподняга. Яго прывезлі ў Кафедральны сабор у спецыяльнай лампадзе і перад хросным ходам ад яго запалілі свечкі.

На Вялікдзень хрысціяне вітаюць адзін аднаго словамі "Хрыстос Уваскрос!" — "Сапраўды Уваскрос!", дзеці гуляюць у біткі фарбаванымі яйкамі.

Еўрарадыё віншуе з Вялікаднем усіх, хто сёння святкуе і жадае светлага свята.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.