Правальскі і Міхалевіч сабралі больш за 50 тысяч галасоў

Яшчэ два прэтэндэнты ў прэзідэнты перайшлі "экватар" у кампаніі па зборы подпісаў. Як распавёў Алесь Міхалевіч, у яго кампаніі па збору подпісаў лідарства трымае Магілёў:
Міхалевіч: "Збор подпісаў у нас праходзіць добра, роўна. Ёсць рэгіёны-лідары – гэта Магілёў, як ні дзіўна. Там мы сабралі амаль 15 тысячаў. На сённяшні дзень пацверджаная лічба – 54 тысячы подпісаў. Дынаміка збору ўзрастае, таму я ўпэўнены, што пад канец кампаніі збору подпісаў выходжу больш чым на 110 тысяч".

Індывідуальны прадпрымальнік Уладзімір Правальскі распавёў пра збор подпісаў у Віцебску:

Правальскі: "Для нас збор подпісаў праходзіць пазітыўна, таму што мы вытрымліваем графік і план збору. Спачатку мы спазняліся недзе на 100-200 подпісаў у дзень. Але перакрочыў "экватар" збору, мы гэта ўпушчэнне навярсталі. Разлік пакавае, што мы выйдзем на ўзровень больш за 110 тысяч подпісаў да 29 кастрычніка. Асноўны аб’ём подпісаў у нас з Віцебску і Віцебскай вобласці. Збіраем толькі ў рэгіёне, бо такая наша стратэгія. У Віцебску пражывае каля 300 тысяч, у вобласці – паўтара мільёна, таму нам хопіць".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі