"Праваахоўнікі робяць усё магчымае, каб у СМІ трапіў мінімум "карцінкі"

Еўрарадыё: Мне падаецца, што стаўленне да журнаістаў змяняецца з кожнай акцыяй “маўклівага” пратэсту у горшы бок. Мне так падаецца ці так і ёсць?

Андрэй Бастунец: “Сапраўды такое ўражанне ёсць. Ды што там уражанне: факты пра гэта сведчаць: як мінімум 15 журналістаў былі затрыманыя па ўсёй краіне. Гэта апошнім часам адбываецца рэгулярна – кожную сераду”.

Еўрарадыё: Пра што гэта можа сведчыць?

Андрэй Бастунец: “Праваахоўнікі робяць усё магчымае, каб мінімум інфармацыі, ці, як яны кажуць “карцінкі”, пайшло ў сродкі масавай інфармацыі і гэта відавочна. Гэта звязана з тымі 100% -незаконнымі дзеяннямі, што адбываюцца з боку асобаў, якія мусяць стаяць на варце закону”.

Еўрарадыё: З гэтай нагоды да вас пытанне як да юрыста: вы сказалі “незаконныя дзеянні”, вы даеце такую адзнаку з прававога пункту гледжання?

Андрэй Бастунец: “Безумоўна, бо я тут бачу, у тым што адбываецца, парушэнне і Закона “Аб сродках масавай інфармацыі” і Закона “Аб органах унутраных спраў”. Ды і Канстытуцыі, калі ўжо больш глыбока глядзець”.

Еўрарадыё: На мінулым тыдні кіраўнік прэс-службы Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі заявіў Еўрарадыё, што падчас акцый “маўклівага пратэсту”, калі міліцыянтамі як у форме, так і ў цывільным выконваюць свае абавязкі, Закон “Аб органах унутраных спраў” важнейшы, чым Закон “Аб сродках масавай інфармацыі”. І таму ніякіх супярэчнасцяў няма і супрацоўнікі міліцыі не праушаюць ніякага закона. У дадзеным выпадку - Закона аб СМІ. ці так гэта?

Андрэй Бастунец: “Які закон у які момант мае большую сілу ў прававой дзяржаве мусіць даваць гэтаму ацэнку суд, а не спадар Ластоўскі. І, на мой погляд, свабода слова, свабода выказвання, - гэта адно з галоўных фундаменталбных правоў чалавека, якое мусяць забяспечваць і супрацоўнікі праваахоўных органаў. У супрацлеглым выпадку, мы атрымліваемся ў паліцэйскай дзяржаве”.

Еўрарадыё: Па выніках “маўклівых” акцыяў БАЖ напісаў афіцыйны зварот да мінсістра ўнутраных спраў Куляшова. Ці быў нейкі адказ?

Андрэй Бастунец: “Такім адказам былі ўчрашнія падзеі, можна так сказаць. А калі сур’ёўна, дык тэрмін адказу яшчэ не выйшаў. І не думаю, што ранней, чым праз 3 тыдні, мы зможам нешта атрымаць. Але мы думаем настоваць і на сустрэчы з мінсітрам і з іншымі адказнымі асобамі, каб гэты гвалт супраць журналістаў спыніць”.

Еўрарадыё: 3 ліпеня невядомы ў цывільным пырснуў, верагодна, слезацечным газам у твары журналсітам. Як юрыст, як вы можаце пракаментаваць гэта?

Андрэй Бастунец: “Гэта і ёсць ілюстарцыя таго, што я назваў 100% незаконнымі дзеяннямі. Што б не казала прэс-служба МУС, але ж мы ведаем якім чынам мусіць сябе весці супрацоўнік міліцыі нават падчас масавых акцыяў, і ў дачыненні да ўдзельнікаў акцыі. Тут відавочна было, што чалавек ажыццяўляе прафісійную дзейнасць. Але замест таго, каб падысці, прадставіцца, растлумачыць, чаму нельга (калі нельга) тут знаходзіцца і г.д., ужываюцца спецсродкі. Тут відавочна не выконваецца Закон “Аб органах унутраных спраў”.

Еўрарадыё: Як вы параіце паводзіць сябе журналсітам, калі невядомыя ў цывільным, не прадстаўляючыся, хапаюць іх за локці і спрабуюць зацягнуць у машыну без нумароў?

Андрэй Бастунец: “Першае, я усе ж такі не раіў бы адбівацца падчас такіх падзеяў, бо гэта потым можа быць расцэнена як супраціў супрацоўнікам міліцыі, і з вельмі сур'ёўнымі наступствамі. Самае галоўнае – заставацца спакойным. Паспрабаваць растлумачыць, што вы з'яўляецеся журналістам і ажыццяўляеце сваю прафесійную дзейнасць. І патрабаваць, каб людзі выканалі свае абавязкі – прадставіліся, растлумачылі, на падставе якіх прававых актаў яны робяць, тое што яны робяць. Калі затрыманне ўсе ж адбылося, то спакойна і без агрэсіі тлумачыць, што вы з'яўляецеся журналістам. Калі складаюцца нейкія паперы, пратаколы, то вельмі ўважліва чытаць, што там напісана, і свае пярэчанні пакідаць у гэтых паперах”.

Еўрарадыё: Што рабіць журналсітам, якім пашкодзілі тэхніку?

Андрэй Бастунец: “Я б раіў звяртацца за тым, каб гэтую тэхніку кампенсавалі, каб былі прынесены прабачэнні. Каб тыя асобы, якія гэта здзейснілі, былі прыцягнуты да адказнасці. Звяртацца можна да вышэйшага кіраўніцтва таго органа, які ажыццявіў затрыманне і шкоду. Або ў пракуратуру ці ў суд”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі