Праваабаронцы: За два тыдні ў Беларусі каля 200 затрыманых і арыштаваных

Праваабаронцы: За два тыдні ў Беларусі каля 200 затрыманых і арыштаваных

За два тыдні больш за 200 чалавек у Беларусі былі затрыманыя і арыштаваныя. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і беларускіх праваабаронцаў з "Вясны".  

У заяве адзначаецца, што новыя рэпрэсіі супраць мірных дэманстрантаў пацвярджаюць адсутнасць палітычных зменаў у Беларусі. Усяго праз год пасля таго, як ЕС зняў санкцыі з беларускіх чыноўнікаў, улады вяртаюцца да жорсткіх і гвалтоўных рэпрэсій для падаўлення масавых пратэстаў. 

У дакуменце адзначаецца, што хваля пратэстаў была выкліканая будаўніцтвам бізнэс-цэнтра каля ўрочышча Курапаты, дзе пахаваныя ахвяры сталінскіх рэпрэсіяў, а таксама дэкрэтам №3, які фактычна ўвёў падатак на беспрацоўе. 

Арышты пратэстоўцаў не спынілі беларусаў, і 15 сакавіка на вуліцы Мінска, Магілёва, Гродна выйшла некалькі тысяч чалавек. Не менш за 70 з іх былі былі затрыманыя 15 сакавіка, а на наступны дзень 54 з затрыманых былі асуджаныя да адміністрацыйных арыштаў тэрмінамі да 15 сутак. Многіх затрымоўвалі да пачатку дэманстрацый і вінавацілі ў дробным хуліганстве, нецэнзурнай лаянцы ў грамадскім месцы і г.д. 

"Іншыя былі затрыманыя пасля заканчэння дэманстрацый: альбо на бліжэйшых вуліцах, альбо ў грамадскім транспарце па дарозе дадому. Затрыманні праводзіліся невядомымі мужчынамі ў цывільным. Многія затрыманыя былі дастаўлены ў аддзяленнi мiлiцыi ў транспартных сродках без апазнавальных знакаў. Многія з іх, у тым ліку жанчыны і непаўнагадовыя, былі жорстка збітыя. Падчас дэманстрацыі былі заблакаваныя два незалежныя інтэрнэт-сайта ("Хартыя-97" і "Беларускі партызан"), якія працуюць з-за мяжы", — адзначаюць праваабаронцы.

У некалькіх гарадах адбыліся ператрусы ў офісах апазіцыйных партый і рухаў, а таксама ў прыватных дамах і кватэрах.

"У 2017 годзе іншадумства і свабода СМІ ў Беларусі не больш дапушчальныя, чым у 2010 годзе, калі ў дачыненні да краіны былі ўведзеныя санкцыі за рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці. Рэжым захаваў сваю рэпрэсіўную прыроду, у той час як санкцыі ЕС былі зняты без пераканаўчых доказаў якіх-небудзь сістэмных і сістэматычных зменаў", — канстатаваў прэзідэнт FIDH Дзімітрыс Хрыстопулас.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі