Праваабаронцы: у Мінску сёння затрымалі больш за 170 чалавек

Праваабаронцы: у Мінску сёння затрымалі больш за 170 чалавек

За вечар 27 жніўня ў Мінску затрымалі на мірных акцыях як мінімум 174 чалавекі, паведамляюць праваабаронцы "Вясны". Спіс пастаянна ўдакладняецца і папаўняецца.

Пераважная большасць затрыманых — хлопцы і мужчыны. Ужо другі дзень запар сілавікі амаль не затрымліваюць жанчын. 

Сярод затрыманых — некалькі дзясяткаў журналістаў з беларускіх і замежных СМІ. Каля двух дзясяткаў журналістаў затрымалі на плошчы Свабоды, яшчэ каля дзясятка — на плошчы Незалежнасці. Вядома, што частку журналістаў ужо вызвалілі. Прэс-служба МУС паведаміла, што журналістаў даставілі ў РУУС, каб высветліць, ці законна яны працуюць. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі