Праваабаронцы паведамляюць пра ператрусы ў Светлагорску, Глыбокім і Докшыцах

У Светлагорску прыйшлі да сястры мясцовага актывіста, які вымушаны быў з'ехаць у Літву / svetlik.net​
У Светлагорску прыйшлі да сястры мясцовага актывіста, які вымушаны быў з'ехаць у Літву / svetlik.net​

Пра ператрусы ў рэгіёнах паведамляюць мясцовыя праваабаронцы і актывісты. У Светлагорску, у прыватнасці, раніцай 8 ліпеня міліцыя прыйшла адразу па некалькіх адрасах, паведамляе пазбаўлены рэгістрацыі праваабарончы цэнтр "Вясна".  Што стала прычынай, пакуль невядома.

З ператрусам у Светлагорску прыйшлі ў тым ліку і да сястры мясцовага актывіста Дзмітрыя Дзікуна, былога работніка Мазырскага НПЗ. Летась Дзікуна затрымалі за фота з нацыянальным сцягам ля знака "Я люблю Светлагорск", аштрафавалі. Затым, баючыся пераследу, ён з'ехаў у Літву.

Пра ператрусы ў Глыбокім і Докшыцах паведамляе мясцовы краязнаўца Кастусь Шыталь. Паводле яго слоў, міліцыя прыйшла да глыбоцкіх актывістаў Аляксандра Шарабайкі і Вольгі Лапатка, а таксама ў Докшыцах да настаўніка Арцёма Стадольніка і былога следчага Юрыя Мацеюна.

"У Докшыцах нібыта шукаюць тых, хто размаляваў аўтобусны прыпынак у адной з вёсак. У Глыбокім, паводле непацверджанай інфармацыі, "шукалі выбухоўку", — напісаў краязнаўца Кастусь Шыталь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі