Праваабаронцам невядома дакладная колькасць затрыманых на акцыях салідарнасці

Праваабаронцам невядома дакладная колькасць затрыманых на акцыях салідарнасці

Праваабаронцам "Вясны" пакуль невядома дакладная колькасць чалавек, затрыманых учора на акцыях салідарнасці па ўсёй Беларусі, распавёў Свабодзе праваабаронца Валянцін Стэфановіч.

Толькі ў Мінску маглі быць затрыманыя як мінімум 100 чалавек, пакуль вядомы прозвішчы каля 80 затрыманых. А вось інфармацыі з рэгіёнаў бракуе.

"Калі некаторых людзей не вызвалілі да гэтага часу, значыць, яны былі этапаваныя ў ЦІП, а магчыма і ў ІЧУ. У панядзелак будзем адсочваць інфармацыю па судах", – распавёў Стэфановіч.

Ёсць у праваабаронцаў звесткі пра людзей, якіх пры затрыманні збівалі і супрацоўнікі міліцыі ўжывалі фізічную сілу. Гэта адбывалася як у Мінску, так і ў іншых месцах: "У рэгіёнах таксама ёсць выпадкі прымянення фізічнай сілы. У Маладзечна вядомы факт пра сутычку з міліцыяй, у Брэсце".

Такая рэакцыя ўладаў была цалкам прадказальнай, лічыць Стэфановіч.

Увечары 19 чэрвеня ў Мінску АМАП выціснуў з праспекта Незалежнасці ўдзельнікаў "Ланцуга салідарнасці". Людзі мірна стаялі на тратуары, пасля яны былі каля філармоніі, дзе сёння апошні дзень збіралі подпісы. Сілавікі папярэджвалі пра незаконнае масавае мерапрыемства. Пад'ехалі аўтазакі. Пасля пачаліся затрыманні. Колькасць затрыманых пакуль невядома. Сярод іх былі і журналісты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі