Прарыў дамбы Заслаўскага вадасховішча пагражае праспекту Пераможцаў і МКАД

Пра гэта заявіў начальнік вытворчасці па эксплуатацыі Вілейска-Мінскай воднай сістэмы УП "Мінскводаканал" Павел Крук. Паводле яго слоў, перадаюць "Мінск-Навіны", у 2013 годзе спецыялісты БНТУ выявілі, што маналітныя часткі збудавання знасіліся.





Гідравузел быў пабудаваны яшчэ ў 1956 годзе. Разліковы тэрмін яго эксплуатацыі — 100 гадоў. Аднак, калі не зрабіць капітальны рамонт, дамба можа столькі не прастаяць.





Па словах спецыялістаў, неабходна замяніць металічныя замкі, маюць патрэбу ў капітальным рамонце таксама два бетонныя берагавыя ўстоі. У бліжэйшы час іх знос наўрад ці прывядзе да сур'ёзных наступстваў. Аднак пра капітальны рамонт варта думаць ужо цяпер. Праект работ ацэньваецца прыблізна ў 2 млрд рублёў, а сам комплекс работ — у 20 млрд.





Дарэчы, калі разбурацца бетонныя часткі плаціны, то ў найгоршым разе вада затопіць вадасховішчы ў Крыніцы і Драздах. У выніку іх дамбы будуць разбураны, і Свіслач не зможа прапусціць ваду — атрымаецца затор. Тады рака выйдзе з берагоў і пачне падтапліваць прылеглую мясцовасць — ад вадасховішча Дразды да парку Горкага. Пры гэтым сур'ёзна пацерпяць, напрыклад, праспект Пераможцаў і МКАД.





Фота — felixgor.nm.ru