Прамысловая вытворчасць у Беларусі знізілася на 7%, сельскагаспадарчая — на 3%
![Прамысловая вытворчасць у Беларусі знізілася на 7%, сельскагаспадарчая — на 3%](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/raboczyjauspecvopratcybm.jpg.webp?itok=5Vrd7gdB)
Прамысловая вытворчасць у Беларусі ў мінулым годзе знізілася амаль на 7% у параўнанні з 2014 годам. Яна склала 729 трлн рублёў у бягучых коштах. Пра гэта ў суботу паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт. Адзначаецца, што летась скараціліся аб'ёмы здабычы паліўна-энергетычных карысных выкапняў (на 8,4%), карысных выкапняў (на 6,3%). Знізілася вытворчасць у харчовай прамысловасці (1,1%), на 17,5% менш вырабілі цэменту, на 34,2% — трактароў, на 56,1% — грузавікоў. на 8,2% — халадзільнікаў і маразільнікаў, на 81% — камбайнаў.
Павелічэнне вытворчасці адзначана ў хімічнай прамысловасці (на 6,3%).
Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у 2015 годзе аб'ём сельгасвытворчасці знізіўся амаль на 3%.