Прамысловасць Мінска ўпершыню за паўтара гады прадэманстравала рост

Упершыню за паўтара гады ў Мінску дасягнуты станоўчы тэмп росту аб'ёмаў вытворчасці. Пра гэта паведаміла першы намеснік старшыні Камітэта эканомікі Мінгарвыканкама Таццяна Краўчэнка. Таццяна Краўчэнка: "Сёлета эканоміка горада мае станоўчую дынаміку. Мае паступальны рух. Па аператыўных звестках, па выніках працы за першае паўгоддзе, чакаецца тэмп росту прамысловай вытворчасці на ўзроўні 105,7 — 105,8 адсоткаў. Упершыню пераломлена тэндэнцыя зніжэння і падзення аб'ёмаў прамысловай вытворчасці за папярэднія паўтара гады".

Па словах Таццяны Краўчэнка, энергаспажыванне ў Мінску ў параўнанні з папярэднім годам зменшылася. Па выніках паўгоддзя, зніжэнне склала 4,5%. Гэта, аднак, крыху не дацягвае да запланаванай задачы па зніжэнні энергаспажывання ў першым паўгоддзі — на 7%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі