Пракуроры Беларусі не ў прэтэнзіі да паляка, які запісаў перамовы лётчыкаў

Беларускія праваахоўныя органы не маюць прэтэнзій да польскага грамадзяніна, які выклаў у інтэрнэце запіс перамоваў лётчыка Су-27 з дыспетчарам на аэрадроме ў Радаме. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў Беларускай вайсковай пракуратуры. Як паведамлялася раней, ваенная пракуратура Польшчы ўсталявала, што запіс быў зроблены пры дапамозе сканера без адпаведнага дазволу. Калі віна радыёаматара будзе даказаная, то ў адпаведнасці з польскім заканадаўствам яму пагражае да двух гадоў зняволення.

Нагадаем, што ў выніку катастрофы беларускага знішчальніка ў Польшчы 30 жніўня загінулі лётчыкі Аляксандр Марфіцкі і Аляксандр Жураўлевіч. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі