Пракурор аспрэчвае "празмерна мяккі" прысуд Паліенку

Пракурор аспрэчвае "празмерна мяккі" прысуд Паліенку

Пракурор Мінска Аляксандр Кароль апратэставаў у Вярхоўным судзе прысуд анархіста Змітра Паліенкі. Пра гэта актывіст напісаў у сваім акаўнце ў Фэйсбуку.

Падчас суда дзяржабвінаваўца прасіў для Паліенкі шэсць гадоў пазбаўлення волі. Аднак суддзя Мінгарсуда Пётр Арлоў 25 кастрычніка прызначыў актывісту тры гады "хатняй хіміі". Пракурор лічыць, што гэта занадта мяккі прысуд і настойвае на шасці гадах пазбаўлення волі. 

Як распавядала Еўрарадыё, Змітра Паліенку прызналі вінаватым у асабліва злосным хуліганстве. 13 сакавіка хлопец распыліў пярцовы балончык у вочы незнаёмаму мужчыну, які зрабіў яму заўвагу за курэнне ў пад'ездзе. Пасля абвяшчэння прысуду Паліенку вызвалілі ў зале суда.

Праваабаронцы мяркуюць, што ўлады пераследуюць Паліенку за яго палітычную дзейнасць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі