Пракуратура зноў разгледзіць пытанне аб вяртанні журналістам маёмасці

ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" атрымала чарговы адказ з пракуратуры Мінска на свой зварот. Пракурорскія работнікі паабяцалі паўторна разгледзець пытанне аб вяртанні журналістам камп’ютараў і іншай маёмасці, адабранай падчас ператрусаў 27 і 28 сакавіка. Адбудзецца гэта «пасля заканчэння даглядаў гэтай маёмасці».  Пракуратура ў чарговы раз заявіла, што ператрусы адбыліся ў сувязі з правядзеннем папярэдняга расследавання па распачатай ў 2005 г. крымінальнай справе супраць А. Мініча, П. Марозава і А. Абозава, якіх абвінавачваюць у «паклёпе на прэзідэнта» (ч. 1 арт. 367 КК РБ).

Нагадаем, што на пачатку красавіка ГА «БАЖ» звярнулася да генеральнага пракурора Беларусі Рыгора Васілевіча ў сувязі з ператрусамі ў кватэрах незалежных журналістаў і шэрагу офісаў 27 і 28 сакавіка. У лісце БАЖ настойвала на «ўзнаўленні законнасці, вяртанні адабранай маёмасці, а таксама на абароне правоў і законных інтарэсаў журналістаў».

Копіі звароту былі накіраваныя кіраўніку беларускага КДБ Юрыю Жадобіну і пракурору Мінска Мікалаю Куліку. Неўзабаве Генеральны пракурор адказаў, што перанакіраваў зварот БАЖ у сталічную пракуратуру. Адказу з КДБ пакуль не было.

Прэс-служба "БАЖ"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі