Пракуратура Гомельскага раёна знайшла ў каталогу інтэрнэт-крамы Wildberries тавары з выявай нацысцкай сімволікі. Гаворка ідзе пра налепкі, падвескі і шаўроны з эмблемай "Чорнае Сонца".
Пастановай МУС гэтая эмблема прызнаная ў Беларусі нацысцкай. "Гэта разнавіднасць "сонечнага кола", якое выкарыстоўвалася ў нацысцкай Германіі. Эмблема складаецца з 12 радыяльных рун "зіг", падобных на сімвалы, якія выкарыстоўваюцца ў эмблеме СС", — падкрэслівае Генпракуратура.
Кіраўніцтва Wildberries выканала прадпісанне пракуратуры і прыбрала з інтэрнэт-каталога названую прадукцыю.