Пракуратура папярэдзіла лекара, які змясціў у інтэрнэце фота сэрца чалавека

Пракуратура Гомельскай вобласці вынесла пісьмовае афіцыйнае папярэджанне лекару-анэстэзіёлагу-рэаніматолагу за змешчаны на яго старонцы ў сацсетцы здымак сэрца чалавека, зроблены падчас аперацыі па яго трансплантацыі (да фота быў зроблены подпіс — "Які орган на фотаздымку?"). Але спачатку прайшла праверка па факце публікацыі пра гэтую гісторыю ў газеце "Гомельская праўда".

Пракуратура адзначае, што лекар парушыў артыкул 51 закона Рэспублікі Беларусь "Аб ахове здароўя", паводле якога медработнікі "павінны захоўваць урачэбную таямніцу, паважна і гуманна адносіцца да пацыентаў". Згаданы медработнік сваімі дзеяннямі "дапусціў непавагу жа этычных нормаў урачэбнай дзейнасці", дыскрэдытаваў яе.

Дарэчы, па месцы працы лекара прыцягнулі да дысцыплінарнай адказнасці. А скандальнае фота са сваёй сацсеткі ён выдаліў.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі