Пракуратура пачала праверку па факце выбуху катэджа ў Слуцку

Пракуратура Слуцкага раёна праводзіць праверку па факце выбуху ў двухпавярховым доме ў Слуцку. Па звестках "Інтэрфакса", следчы прызначыў шэраг судова-медыцынскіх і тэхнічных экспертыз, у тым ліку экспертызу газавага абсталявання, якое знаходзілася ў доме.
Паводле папярэдніх звестак, у доме выбухнуў прыродны газ. Адной з самых верагодных версій выбуху з'яўляецца парушэнне тэхнікі бяспекі пры выкарыстанні газавага абсталявання. Разам з тым, адпрацоўваюцца ўсе версіі, у тым ліку і крымінальная. Але гэтую версію пракурорскія работнікі лічаць малаверагоднай.

Нагадаем, што сёння зранку ў Слуцку ў выніку выбуху абрынуўся 2-павярховы катэдж. У лякарню дастаўлены гаспадар дома, мясцовы прадпрымальнік, праз некалькі гадзін пад заваламі знайшлі цела яго жонкі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі