Вы тут

Пракуратура адрэагавала на пытанні пра карту спаленых вёсак

Карту спаленых вёсак апублікавалі на сайце Нацыянальнага кадастравага агенцтва​

Генеральная пракуратура адрэагавала на шматлікія пытанні і каментары з нагоды карты спаленых беларускіх вёсак у апошнюю вайну.

Карту можна было паглядзець на сайце Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Там з'явіўся дадатковы пласт "спаленыя вёскі". Яго напаўнялі на аснове інфармацыі, прадстаўленай пракуратурай. Паведамлялася, што гэтая інфармацыя атрыманая ў рамках расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў вайну. Аднак карыстальнікі заўважылі, што часам інфармацыя выглядае недакладнай.

Людзі пачалі пісаць, што іх спаленай вёскі няма на карце, ці, наадварот, з аповедаў сваякоў вынікала, што вёску ў вайну не палілі ці палілі, але не немцы.

На крытыку і заўвагі ў пракуратуры адказалі: расследаванне справы працягваецца, ідзе збор дадзеных.

"Патрэбны будзе вялікі аб'ём работ па высвятленні ўсіх фактаў злачынстваў нацыстаў і іх памагатых на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Па меры збору новых доказаў карта будзе карэктавацца", — гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.