Прахалодна будзе да аўторка, далей лета яшчэ затрымаецца

З нядзелі ў Беларусі чакаецца кароткачасовае пагаршэнне надвор’я. Аб гэтым паведамiлi ў Рэспублiканскiм гiдраметэацэнтры. Надвор’е будзе вызначацца тылавой часткай цыклону з цэнтрам у Ленiнградскай вобласцi. На большай частцы тэрыторыi Беларусi пройдуць дажджы, месцамi навальнiцы.

Днём тэмпература паветра складзе 16—23 градусы цяпла, уначы — плюс 10—17 градусаў. Толькi на ўсходзе Гомельскай i Магiлёўскай абласцей днём паветра прагрэецца да 25—27 градусаў. У панядзелак, 25 жнiўня, пахаладнее ўжо на ўсёй тэрыторыi Беларусi, паўсюдна пройдуць дажджы.

Але сiноптыкi запэўнiлi, што лета яшчэ не скончылася i гэта пахаладанне часовае. Так, з аўторка зноў чакаецца паступовае паляпшэнне надвор’я. У сераду i чацвер тэмпература паветра павысiцца да 20—25 градусаў.

“Звязда”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі