Прагноз Еўрарадыё на вынікі парламенцкіх выбараў спраўдзіўся на 94,5%

Прагноз Еўрарадыё на вынікі парламенцкіх выбараў спраўдзіўся на 94,5%

1 жніўня выбаркамы скончылі рэгістрацыю кандыдатаў на выбары ў парламент, якія пройдуць 11 верасня. На сайце ЦВК з'явіліся спісы шчасліўчыкаў. Карыстаючыся пачуццём прафесійнай інтуіцыі, а таксама метадам варажбы на ранішняй кававай гушчы і картах таро Еўрарадыё за месяц да дня галасавання склала свой спіс пераможцаў і, адпаведна, будучых дэпутатаў.

За гэты месяц некаторыя з "прадказаных" дэпутатаў зняліся з выбараў. У дадатак у Палату прадстаўнікоў раптам абралі дзвюх апазіцыянерак і казака Улаховіча. Грабец Багдановіч перамог дзейнага дэпутата Мікалая Каўтунова.

У выніку наш прагноз, зроблены месяц таму, спраўдзіўся на 94,5%. А па Гродзенскай, Гомельскай і Віцебскай вобласці ― на ўсе 100%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі