Прафесара Івана Нікітчанку пахавалі на Паўночных могілках

На Паўночных могілках Мінску адбылося пахаванне вядомага навукоўца, грамадскага дзеяча Івана Нікітчанкі. Каб развітацца з Нікітчанкам, у яго кватэру на вуліцы Іванаўскай прышлі больш за сто чалавек, інфармуе Радыё "Свабода".
На грамадскай паніхідзе, якая адбылася на Паўночных могілках, пра Івана Нікітчанку згадвалі Юры Хадыка, Алесь Марачкін, Віталь Рымашэўскі, Аляксей Янукевіч ды іншыя. Выступоўцы адзначалі вялікія заслугі Нікітчанкі ў развіцці сельскагаспадарчай навукі, барацьбе з наступствамі Чарнобыльскай катастрофы, актыўнасць у грамадскім і палітычным жыцці незалежнай Беларусі.

Нагадаем, 19 лістапада прафесар Нікітчанка трапіў у аўтааварыю пад Маладзечнам і памёр у шпіталі 20 лістапада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі